Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кніжны куточак

Дата: 15 октября 2021 в 17:18
Автор: Качэля В. У.

КНІЖНЫ КУТОЧАК 

Паважаныя госці, педагогі і бацькі!

Прадстаўляем вашай увазе бясцэнны скарб беларускай літаратуры. На дадзенай старонцы вы зможаце знайсці і прачытаць патрэбныя і цікавыя вам казкі, вершы, песні, загадкі, лічылкі і многае іншае на беларускай мове.  Матэрыял узяты з сайту "http://rastishka.by"

Васіль Вітка
Сонечны чараўнік

<meta charset="utf-8" />

Імя класіка беларускай дзіцячай літаратуры i былога галоўнага рэдактара «Вясёлкi» Васіля Віткі не толькі вядомае ўжо некалькім пакаленням беларусаў, але і занесена ў Ганаровую кнігу выбітнага дацкага казачніка Х. К. Андэрсена. Яго займальныя вершы і апавяданні і сёння гучаць сучасна. Аўтар быццам суправаджае дзіця ва ўсіх яго занятках і гульнях, клапатліва падтрымлівае яго спробы самастойна спасцігаць навакольны свет.

Творы выдатнага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі вельмі пазнавальныя і прасякнутыя клопатам пра развіццё дзіцей. Яны вучаць назіральнасці, любові да прыроды, сям’і і роднай зямлі, лёгка запамінаюцца.

Таямніцы дзеда Усяведа
Укладальнiк Алена Левіціна

<meta charset="utf-8" />

Ці ведаеце вы, якая жывёла самая вялікая ў свеце? А што павукі жывуць там, куды не падымаюцца нават птушкі? А якая з жывёл мае больш за ўсіх зубоў? Колькі птушак лятаюць па нашай планеце? Калі i як прыдумалі марожанае? Ведаете, колькі навальніц адбываецца адначасова на Зямлi?

<meta charset="utf-8" /><meta charset="utf-8" />

Адказ на гэтыя і шмат іншых пытанняў вы знойдзеце ў гэтай кнізе. Дзед Усявед расказвае свайму ўнуку мноства цікавых звестак і фактаў, загадвае загадкі і задае вершаваныя задачкі. Кароткія займальныя нарысы дапамогуць з карысцю бавіць час у сям’і, арганізаваць віктарыны і конкурсы ў группе падоўжанага дня, абудзяць у дзетак імкненне да самастойнага спазнання навакольнага свету.

Раіса Баравікова
Матылёчкі-матылькі
Чытанка-маляванка

<meta charset="utf-8" />

Кожны з нас з самага маленства знаёмы з матылькамі. Яны асабліва падабаюцца дзецям. Лёгкія, яркія і незвычайныя, гэтыя істоты заўсёды прывабліваюць і захапляюць дзетак. Матылькоў можна сустрэць паўсюдна: ля вады, на лузе, у лесе, у парку і нават ля дому. Але звычайна мала хто ведае, як яны называюцца.

<meta charset="utf-8" />

Выдатная чытанка-маляванка з запамінальнымi вершамі беларускай пiсьменнiцы Раісы Баравіковай дапаможа дзецям запомніць гэтых цудоўных істот, навучыць беражліва да іх ставіцца, пашырыць кругагляд, разаўе густ, фантазію і маторыку рук.

Ліпскі Уладзімір
Сакрэты колераў вясёлкі

<meta charset="utf-8" />

Кніга вядомага дзiцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага складзена з твораў, якія друкаваліся ў часопiсе «Вясёлка» на працягу 40 гадоў. Невялікія апавяданні, казкі, вершы, нібыта яскравыя колеры сапраўднай вясёлкі, увабралі разнастайныя прыгоды i адкрыццi, якiмi так насычана жыццё дзяцей.

<meta charset="utf-8" />

Героі кнігі — гарэзлiвыя, але добрыя, шчырыя, кемлівыя i цiкаўныя хлопчыкi i дзяўчынкi: Рыгорка, Марынка, Антонік-понiк i Маша. Разам з iмi маленькія чытачы пасмяюцца i крышачку пасумуюць, даведаюцца, куды знікае абед, якія сябры жывуць у двары, чые вочы бачаць уночы, навучацца складаць лясную азбуку i азбуку гарадоў нашай Радзімы — i лепш спазнаюць навакольны свет i сябе.

Калi ранец лёгкі…
Укладальнiк Таццяна Іванова

<meta charset="utf-8" />

У гэтай кнiзе класiкi беларускай літаратуры i сучасныя аўтары на цудоўнай беларускай мове з гумарам i тактам дапамагаюць вучням асвоіцца ў школе, пасябраваць з букваром i ручкай, навучыцца чытаць i пiсаць. 

<meta charset="utf-8" /><meta charset="utf-8" />

Маленькія чытачы знойдуць пад вокладкай кніжкi адказы на незвычайныя пытанні: куды спяшаюцца ўвосень хлопчыкі і дзяўчынкі, ці заўсёды добра, что сшытак чысты, чаму «школьны ранец можа быць i цяжкі, і лёгкі», як атрымаць асалоду ад лічыльных палачак і чаму нават папугай хоча ў школу.

Кожная з апiсаных кніг прапануе свой маршрут ў Краіну Дзяцінства. Гэта могуць быць самыя неверагодныя прыгоды і адкрыцці, удумлівае сузіранне матылькоў на сонечным лузе, роспыты мудрага дзеда Усяведа і поўны хвалюючых таямніц пачатак школьнага жыцця. Але якую б сцяжынку нi выбралі маленькія чытачы, адчуванне чараўніцтва кожнага дня і бясконцай радасці жыцця застануцца з імі назаўжды.

Такія кніжкі абавязкова павінны быць у кожнай сям’і! Яны прывіваюць дзецям любоў да матчынай мовы, да маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго традыцый і культуры. Героі кнiг — цікаўныя, знаходлівыя, гарэзныя і дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны актыўна спазнаюць навакольны свет, вучацца сябраваць і клапаціцца пра малодшых братоў і сясцёр, даглядаць хатніх жывёл i птушак.

Паважаныя чытачы! Хутчэй разгарнiце адну з прапанаваных кніг разам з дзецьмi i выпраўляйцеся ў поўнае прыгод падарожжа па Краiне Дзяцiнства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.