Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гісторыя ўзнікнення в.Вялаўск і з чым гэта звязана

Дата: 21 сентября 2022 в 10:49, Обновлено 21 сентября 2022 в 10:50
Автор: Качэля В. У.

Добры дзень Вялаўск

Мы прыйшлі да цябе

Наша родная вёска

Каб сказаць хоць некалькі

Добрых і цёплых слоў,

Прыйшлі, каб звярнуцца

У недалёкае мінулае.

      Родная зямля, любая вёска! Вось яна – зямля святая дзядоў і прадзедаў, маіх бацькоў, гераічнай славы. Яна перада мною, са мною. Гэта і мая вішанька, што пяшчотна ласчыць мяне сваімі хвалямі, вабіць няспынным  зіхаценнем,  імкненнем.  І  лес,  што  сустракае мяне  дружалюбным  пошумам,  дарыць мне першую пралеску і першы грыбок…  І  бяздоннае  загадкавае  неба нада мной і мая сцежка,  па  якой я хаджу   зараз  у  школу…  Як  не  любіць  усё  гэта  -  блізкае,  роднае?  Хочацца  працаваць,  рабіць  нешта  добрае  дзеля  сваёй  вёскі,  Бацькаўшчыны.

      Гісторыю  ўзнікнення вёскі старажылы не  памятаюць.  Адсутнічаюць  і  археалагічныя  звесткі.  Аб  пачатковых  звестках  пра  вёску  Вялаўск мы  даведаліся з  кнігі  “Памяць”.

       5 -3  - тысячагоддзі  да  н.э.  эпоха  неаліту  -  паселішчы  Днепра  -  данецкай культуры: Навасёлкі, Дарашэвічы, Галубіца,  Шастовічы,  Майсеевічы,  Мардзвін,  Снядзін,  Вялаўск,  Вышалаў,  Петрыкаў.

       Неалітычныя  стаянкі  выцягнуліся  ўздоўж  Прыпяці і яе прытокаў.  Як  выглядала  яна?  Старажылы  апавядаюць:  пасярэдзіне  вёскі  працякала  рэчка Роў  -  прыток  Прыпяці.  Яна  кішэла  рыбай  і  шмат  вадзілася  вадаплаваючай  птушкі.  Клімат  быў  тады  значна  цяплейшы,  чым  цяпер.  Вёску  акружаў  лес,  балота,  луг  з  сенакосам.  У самой  вёсцы  людзей  пражывала  мала.  У  асноўным  людзі  пасяляліся  аднаасобна.  Так  утвараліся  паселішчы.  Называліся  паселішчы “Логвінскае”, “Міхайлаўскае”, “Сямёнчык”  і  г. д.  Назвы гэтым  паселішчам  даваліся  ад  прозвішчаў  людзей,  якія  жылі  на  гэтых  паселішчах:  Піскун  Мікалай  Логвінавіч,  Піскун  Сямён,  Піскун  Міхайла.

      Адкуль  пайшла  назва  вёскі  Вялаўск?  Жыхарка  вёскі  Піскун  Валянціна  Пракопаўна  расказвае  аб  тым,  што  ей  гаварылі  яе  бацькі:

“На  гэтым  беразе  ракі  Прыпяць  (правы  бераг),  дзе  зараз  знаходзіцца  Беркава  гара  пражываў  адукаваны  чалавек.  Да  яго  ўсе  звярталіся  з  рознымі  пытаннямі  на  якія  ён  даваў  адказ.  Так  як  на  той  час  гэта  быў  рэдкі  чалавек,  яго  і  празвалі  вялікі.  Відавочна  аснова  гэтага  слова  была  і  пакладзена  ў  назву  вёскі."

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.